У Мінску прайшла прэм'ера спектаклю "Свабоднага тэатра"

Прэм'ера спектаклю "Свабоднага тэатра", прысвечанага гісторыі кахання Ірыны і Анатоля Красоўскіх, прайшла ў Мінску. Ён пастаўлены па п'есе Мікалая Халезіна і Наталлі Каляды.
Нагадаем, Анатоль Красоўскі знік у верасні 1999 года разам з палітыкам Віктарам Ганчаром. Пра іх лёс нічога невядома.

Паводле словаў Халезіна, у спектакль уключаны ўрывак з Канвенцыі ААН супраць гвалтоўных знікненняў. Такім чынам "Свабодны тэатр" аб'явіў пра пачатак кампаніі супраць гвалтоўных знікненняў у нашай краіне. 

"Спасцігаючы каханне" - гэта ўжо 11-ы спектакль, пастаўлены "Свабодным тэатрам" - незалежным тэатральным калектывам, створаным ў Мінску каля трох гадоў таму, адзначае БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі