У Мінску прайшла сустрэча Мілінкевіча з мінчукамі, пад мокрым снегам
Лідэр аргкамітэту руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч правёў у аўторак вечарам каля будынка адміністрацыі Першамайскага раёна сталіцы сустрэчу з мінчукамі. Яна была нешматлікай – на размову з палітыкам прыйшлі некалькі дзесяткаў чалавек.
Вось што распавёў Еўрарадыё адзін з арганізатараў сустрэчы Юрась Губарэвіч:
“Была спроба звярнуцца да адміністрацыі, каб тым людзям, якія сабраліся на ганку, зайсці ў будынак адміністрацыі, правесці сустрэчу ў памяшканні, але гэтага дазволу мы таксама не атрымалі. Таму людзі былі вымушаныя размаўляць з Аляксандрам Мілінкевічам пад мокрым снегам, які зараз ідзе ў Менску”.
Паводле словаў Губарэвіча, міліцыя паводзіла сябе спакойна. Ніякіх папярэджанняў ці патрабаванняў разыйсціся не было. Наступную сустрэчу Аляксандр Мілінкевіч правядзе ў адным з рэгіёнаў Беларусі.