У Мінску прайшлі перамовы прадстаўнікоў уладаў і Еўрасаюза

Перамовы прадстаўнікоў уладаў Беларусі і Еўрасаюза прайшлі ў Мінску 28-29 студзеня. Былі абмеркаваныя магчымыя перспектывы супрацоўніцтва “ў выпадку прагрэса рэспублікі ў галіне дэмакратызацыі”.
ЕС прадстаўляла экспертная група Еўракамісіі па транспарце і энергетыцы. Як адзначыла ў інтэрв’ю БелаПАН прэс-сакратар камісара ЕС па знешняй палітыцы і Еўрапейскай палітыцы добрасуседства Крысціяна Хоман, перамовы праходзяць не на палітычным, а на тэхнічным узроўні.

Паводле яе словаў, 12 умоваў ЕС па-ранейшаму мусяць легчы ў аснову адносінаў афіцыйнага Мінску і Еўрасаюза. “Але на сённяшні дзень умоваў для пашырэння адносінаў няма”, — заявіла спадарыня Хоман.

На наступным тыдні перамовы будуць працягнутыя ў Бруселі, плануецца абмеркаваць пытанні навакольнага асяроддзя.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі