У Мінску прайшоў "Чарнобыльскі шлях-2010"

"Чарнобыльскі шлях-2010" прайшоў у панядзелак у Мінску. Акцыя была дазволеная гарадскімі ўладамі.
Спачатку ўдзельнікі "Чарнобыльскага шляху" сабраліся каля Нацыянальнай акадэміі навук, адкуль па ходніках вуліцы Сурганава накіраваліся да Чарнобыльскай каплічкі ў парк Дружбы народаў.

Як паведамляе БелаПАН, падчас шэсця колькасць дэманстрантаў зменшылася з 1,5 тыс. да 500 чалавек. Яны ўсклалі кветкі да каменя-помніка ахвярам аварыі на Чарнобыльскай АЭС, запалілі свечкі, ушанавалі памяць ахвяраў катастрофы хвілінай маўчання і праспявалі рэлігійны гімн "Магутны Божа".

Акцыя скончылася без інцыдэнтаў. Адзінымі затрыманымі былі трое актывістаў расійскага маладзёжнага руху "Абарона".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі