У Мінску прэзентавалі паштовыя маркі з афортамі Марка Шагала

Прэзентацыя сувенірнага набора з 96 паштовак з рэпрадукцыямі афортаў Шагала да паэмы М.В. Гогаля "Мёртвыя душы" і адпаведнымі цытатамі на рускай і англійскай мовах прайшла 16 кастрычніка ў мінскім кінатэатры "Цэнтральны". Паштоўкі змешчаныя ў скрыню, аформленую мінскім мастаком Валерыем Лявуніным у выглядзе кнігі. Серыя з 96 афортаў была створана Шагалам у 1920-я гады ў Парыжы паводле замовы кнігавыдаўца Маршана. Аднак кніга Гогаля на французскай мове з ілюстрацыямі Шагала была выдадзена ў Парыжы толькі ў 1948 годзе, і ў гэтым жа годзе была адзначана прызам на Венецыянскім біенале графікі. У 1999 годзе афорты трапілі ў Музей Марка Шагала ў Віцебску як падарунак унучак мастака Мерэт Меер-Грабер і Бэлай Меер.

Выданнем паштовак займалася Мінская друкарская фабрыка дзяржзнака сумесна з Музеем Марка Шагала ў Віцебску. Афорты выдадзеныя накладам у 5 тысяч асобнікаў, паведамляе інфармагенцтва БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі