У Мінску пройдзе акцыя супраць гвалту над жанчынамі

У Мінску пройдзе акцыя супраць гвалту над жанчынамі

Акцыя супраць гвалту ў дачыненні жанчын пройдзе ў Мінску 14 лютага. Яна будзе ўключаць у сябе танцавальны флэшмоб, фотавыставу “Кожная трэцяя” і паказ фільма рэжысёркі Ірыны Брэль “Зло”. Арганізатары акцыі ставяць на мэце павысіць дасведчанасць грамадства аб праблемы гвалту над жанчынамі, у прыватнасці, аб хатнім гвалце.

Імпрэзы пройдуць у кінатэатры “Перамога”. Акцыя адбудзецца падчас танцавальнай кампаніі One Billion Rising (“Мільярд тых, што падняўся”), якая праходзіць у 190 краінах. Беларусь упершыню далучылася да яе сёлета.

Арганізатары праекта — грамадскія аб’яднанні “Радаслава”, “Беларуская асацыяцыя маладых хрысціянскіх жанчын”, кінашкола “Дзіцячы кінапрадакшн”, студыя BIGfilm, кінатэатр “Перамога”, перадае БЕЛТА.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі