У Мінску пройдзе фестываль амерыканскага дакументальнага кіно

З 18 па 22 траўня ў сталічным кінатэатры "Перамога" пройдзе фестываль амерыканскага дакументальнага кіно.
Гледачы змогуць убачыць шэсць карцін апошніх гадоў, якія прадстаўляюць погляд амерыканскіх рэжысёраў на розныя бакі жыцця.

У мерапрыемстве возьмуць удзел кінематаграфісты ЗША.

Фестываль распачынаецца фільмам "Першыя крокі ў кіно" і завершыцца карцінай "Нота за нотай: вытворчасць раяляў Steinway L1037", якая расказвае пра марку раяляў Steinway. Пачатак усіх фільмаў — у 19.00. Уваход свабодны.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі