У Мінску пройдзе першы “Беларускі інтэлектуальны фестываль”

16 ліпеня ў клубе "Re:public" адбудзецца забаўляльна-пазнавальнае мерапрыемства “Беларускі Інтэлектуальны Фестываль”. 
Арганізатар гульні Алеся Гурская−Таболіч распавядае Еўрарадыё, што інтэлектуальны фэст пройдзе ў фармаце паб−квізу для тых, хто неабыякавы да беларускай мовы, культуры, гісторыі і фальклору. 

Гурская−Таболіч: “Пытанні будуць накіраваны цалкам на беларускую рэчаіснасць, звязаны з беларускай культурай, гісторыяй, сучасным жыццём. Акрамя гульні мы будзем запрашаць вядомых людзей. На першым фэсце будзе выступаць паэт Віктар Жыбуль
Таксама гульцоў чакаюць іншыя музычныя сюрпрызы. Падрабязней пра гульню, правілы ўдзелу ў фэсце можна паглядзець у суполцы.

Фота: з суполкі ў сац.сетках

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі