У Мінску пройдзе пленэр “Адраджэнне габрэйскага мястэчка”
У Мінску з 11 па 18 кастрычніка пройдзе Трэці міжнародны дзіцячы пленэр "Адраджэнне габрэйскага мястэчка". Мэта праекту — вярнуць габрэйскае мастацтва ў жыццё габрэйскіх суполак, а таксама ў кантэкст сусветнай культуры. Праграма ўключае ў сябе дзіцячы мастацкі пленэр, выставу і выданне альбома мастацкіх твораў удзельнікаў праекту. У рамках мерапрыемствы юныя мастакі наведаюць некалькі гарадоў Беларусі, вядомых сваёй габрэйскай гісторыяй і культурай.
Пленэр ініцыяваны Саюзам беларускіх габрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і суполак пры падтрымцы Еўрапейскага габрэйскага фонду.
“Агентство Еврейских новостей”
Пленэр ініцыяваны Саюзам беларускіх габрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і суполак пры падтрымцы Еўрапейскага габрэйскага фонду.
“Агентство Еврейских новостей”