У Мінску прышчапілі ад грыпу болей за 3,5 тысячы чалавек
Усе яны прышчапляліся на платнай аснове ў дзяржаўных паліклініках, прыватных медыцынскіх цэнтрах і некаторых іншых установах, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”. Пры гэтым большая частка людзей вакцынавалася за кошт сваіх працадаўцаў. За грошы ў Мінску можна прышчапіцца дзвюма вакцынамі — французскім “Ваксігрыпам” і расійскім “Грыпол Плюс”. Да канца гэтага тыдня ў сталіцу завязуць з Нідэрландаў яшчэ адну вакцыну — “Інфлювак”.
А вось бясплатная імунізацыя пачнецца ў першай дэкадзе кастрычніка. Выкарыстоўваць будуць кітайскі “Влюваксін”, які цяпер праходзіць выпрабаванні ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі.