У Мінску распаўсюджаныя ўлёткі, у якіх ганьбяць лідэра "Маладога фронту"

Улёткі з партрэтам лідэра "Маладога фронту" Змітра Дашкевіча распаўсюдзілі невядомыя на Партызанскім праспекце ў Мінску. Яны падпісаныя нейкім "Бацькоўскім камітэтам па абароне правоў і свабодаў дзяцей", паведамляе Радыё Свабода.
Пад партрэтам падаецца нумар дома і кватэры, дзе жыве Дашкевіч. Таксама ва ўлётцы сказана, што ён з'яўляецца лідэрам "псеўдарэлігійнай грамады "Малады фронт", які вярбуе ў сваю секту падлеткаў і малалетніх дзяцей". 

Зміцер Дашкевіч лічыць, што акцыя арганізаваная спецслужбамі і сумняецца, што яна будзе мець нейкі эфект.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі