У Мінску разагналі акцыю салідарнасці (ДАПОЎНЕНА)
Затрымалі каля трох дзясяткаў чалавек, у тым ліку фотакарэспандэнтку "Нашай Нівы" Юлю Дарашкевіч
Некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў АМАПу кінутыя на разгон акцыі салідарнасці з рэпрэсаванымі беларускімі палякамі. Арыштаваныя апазіцыянеры і журналісты, паведамляе "Хартыя'97"
У 18 гадзінаў Кастрычніцкая плошча Мінску, дзе мусіла прайсці акцыя, была запоўненая супрацоўнікамі спецслужбаў у цывільным. Актывістаў апазіцыі, якія падыходзілі на плошчу, адразу арыштоўвалі і з сілай зацягвалі ў аўтобусы, якія стаялі тут жа. Пры гэтым амапаўцы зноў не давалі журналістам здымаць арышты апазіцыянераў. Журналістам закрывалі камеры рукамі, іх штурхалі, збівалі і ламалі апаратуру. Пры гэтым амапаўцы не паказвалі ніякіх дакументаў.
Сярод затрыманых лідэры грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Яўген Афнагель, Максім Вінярскі, намеснік старшыні "Маладога фронту" Мікола Дземіденка. Затрыманая таксама фотакарэспандэнтка Юля Дарашкевіч. Як паведамляе "Наша ніва", яе абвінавацілі ў тым, што яна ўдарыла міліцыянера.
Затрыманых завезлі ў Цэнтральны РУУС Мінску. Праз некалькі гадзінаў іх пачалі выпускаць без складання пратаколаў. Адзіным выключэннем заставалася Юля Дарашкевіч
Як паведамляе БелаПАН, Дарашкевіч паспела затэлефанаваць у рэдакцыю і паведаміць, што міліцыя апісвае наяўную пры ёй маёмасць, у прыватнасці фотатэхніку. У сувязі з гэтым журналістка лічыць, што цяперашнюю ноч правядзе ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна. Па словах Дарашкевіч, яе вінавацяць у тым, што яна нібы стукнула супрацоўніка міліцыі падчас здымкі несанкцыянаванай акцыі ўвечар 16 лютага на Кастрычніцкім пляцы Менска.
У рэдакцыі "Нашай нівы" заявілі, што газета рыхтуе зварот да міжнароднай супольнасці, дыпламатаў і праваабаронцаў з нагоды затрымання сваёй супрацоўніцы. Рэдакцыя ўжо звязалася з адвакатамі, і ў выпадку суда гатовая арганізаваць для фотажурналісткі неабходную юрыдычную падтрымку.
Як паведаміла "Наша Ніва" каля 21.00, Юлю Дарашкевіч выпусцілі з павстарунку, папярэдне ўзяўшы тлумачэнні.
Фота: Хартыя'97