У Мінску разагналі акцыю за выдачу Бакіева Кыргызстану
Актывісты "Маладой Беларусі" 28 красавіка правялі на Кастрычніцкай плошчы Мінску пікет. Яны патрабавалі выдаць афіцыйнаму Бішкеку былога прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева. Спецназ разагнаў акцыю. Маладых людзей затрымалі і парвалі плакаты. Траіх актывістаў даставілі ў міліцэйскі пастарунак Цэнтральнага раёна сталіцы, інфармуе "Беларускі партызан".
Андрэй Кузьмінскі, Міхаіл Наскоў і Аляксей Атрошчанка стаялі на Кастрычніцкай плошчы з плакатамі "Патрабуем выдаць Бакіева Кыргызстану!" і "Не - дыктатарам ва ўсім свеце!"
Андрэй Кузьмінскі, Міхаіл Наскоў і Аляксей Атрошчанка стаялі на Кастрычніцкай плошчы з плакатамі "Патрабуем выдаць Бакіева Кыргызстану!" і "Не - дыктатарам ва ўсім свеце!"