У Мінску разагналі чарговую акцыю Салідарнасці (фота)
22 актывістаў тры гадзіны пратрымалі ў Цэнтральным РУЎС сталіцы і адпусцілі
Традыцыйная акцыя Салідарнасці на Кастрычніцкай плошчы закончылася праз дзве хвіліны пасля пачатку збіццём і затрыманнямі яе ўдзельнікаў.
Спачатку міліцыянт папярэдзіў каля 40 удзельнікаў акцыі пра адказнасць за ўдзел у "несанкцыянаваным мерапрыемстве", а пасля з боку Палацу Рэспублікі прыйшлі спецназаўцы, якія акружылі людзей. Неўзабаве пад'ехалі аўтобусы, у якія пазакідвалі затрыманых.
Як паведаміў Еўрарадыё старшыня БХК Алег Гулак, былі затрыманыя каля 20 чалавек. Іх павезлі ў Цэнтральны РУУС. Пасля БелаПАН удакладніў — затрымалі 22 чалавек.
"Хартыя-97" называе сярод арыштаваных Змітра Бародку, Паўла Юхневіча, Алега Ладуцьку, Аляксея Сянчыла, Паліну Дзьякаву, Максіма Сергійца, Міколу Статкевіча, Андрэя Крэчку, Міхаіла Пашкевіча, Насту Палажанку і Міколу Дземідзенку. Да крыві збіты старшыня АГП Анатоль Лябедзька, які таксама быў затрыманы на Кастрычніцкай плошчы.
Як адзначае БелаПАН, міліцыянты, як і падчас акцыі месяц таму, у пятніцу актыўна перашкаджалі прафесійнай дзейнасці журналістаў.
Праз тры гадзіны затрыманыя ўдзельнікі акцыі былі адпушчаныя.
Фота — bymedia.net
Адзначым, што 16 кастрычніка споўнілася чатыры гады, як у нашай краіне пачалі праходзіць акцыі Салідарнасці з сем'ямі скрадзеных і рэпрэсаваных актывістаў дэмакратычнага руху.
Фотарэпартаж з Кастрычніцкай плошчы Юліі Дарашкевіч глядзі тут
Глядзі таксама: БАЖ чакае адказу на свой зварот з нагоды падзеяў 16 верасня