У Мінску разам з маладафронтаўцамі затрымлівалі расійскіх журналістаў

Чарговае затрыманне адбылося ў Мінску на адной з кватэраў. Праваахоўнікі праводзілі "пашпартны кантроль". Міліцыянты забралі ў пастарунак "для высвятлення асобаў" маладафронтаўцаў Змітра Ясевіча, Вераніку Велігор, а таксама расійскіх журналістаў з часопіса "Нацыянальны кантроль" Дзмітрыя Іванова і Максіма Пятрова.
Як паведамляе сайт mfront.net, затрыманнем кіраваў маёр міліцыі Булойчык. У пастарунку ў затрыманых перапісалі пашпартныя дадзеныя.

Як даведалася Еўрарадыё, праз нейкі час і беларусаў, і расіян адпусцілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі