У Мінску рыхтуецца грамадзянскі Форум “Усходняга Партнёрства”

У Мінску ідзе падрыхтоўка да Форуму грамадзянскай супольнасці. Ён прысвечаны праграме “Ўсходняе партнёрства” і ўдзелу ў ёй беларускага “трэцяга сектару”. Сярод арганізатараў — Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”, Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў, Рух “За свабоду” і Асамблея няўрадавых арганізацый. Мерапрыемства запланаванае на 28 кастрычніка.
Адзін з арганізатараў, палітолаг Андрэй Ягораў спадзяецца, што на сустрэчу прыйдуць прадстаўнікі як няўрадавых, так і праўладных грамадскіх арганізацый. Галоўная мэта Форуму — даць магчымасць выказацца і быць пачутай кожнай зацікаўленай асобе.

Андрэй Ягораў:
“Ніхто сёння ў Беларусі не можа легітымна прадстаўляць незалежнае дэмакратычнае беларускае грамадства. Гэтага не могуць рабіць ні тыя палітычныя лідэры, ні тыя грамадзянскія лідэры, якія сёння ёсць. І адзіная магчымасць — гэта папросту максімальна адкрыта даць магчымасць усім, хто мае што на гэты конт сказаць, даць гэтую магчымасць адкрыта выказвацца”.

Падобны Форум ўжо адбываўся сёлета ў красавіку і сабраў каля сотні грамадскіх актывістаў і экспертаў. Запрошаныя праўладныя арганізацыі праігнаравалі сустрэчу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі