У Мінску рыхтуюць новыя памяткі для гаспадароў небяспечных сабак

Сталічная камунальная гаспадарка рыхтуе новыя памяткі для ўладальнікаў сабак патэнцыйна небяспечных парод, паведамляе агенцтва Мінск-Навіны. У гэтых памятках, у прыватнасці, будуць указвацца абноўленыя каардынаты кіналагічных клубаў, у якіх сабакаводы могуць атрымаць неабходныя кансультацыі. Рэгістрацыя такіх сабак праводзіцца ў ЖЭСах па месцы жыхарства гаспадароў, калі гаспадар мае даведку, што ён прайшоў навучанне па ўтрыманні такіх гадаванцаў. Тым, хто не захоча рэгістраваць сваіх псоў, пагражае штраф да 10 базавых велічыняў (350 тысяч рублёў).

Пералік патэнцыйна небяспечных парод сабак складаецца з 40 пунктаў, ён зацверджаны Міністэртсвам сельскай гаспадаркі ў 2001 годзе. Штомесячны падатак на такіх гадаванцаў, незалежна ад пароды і памеру, складае 1,3 базавай велічыні (на сёння 45 500 рублёў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі