У Мінску сабраліся хрысціянскія дэмакраты з Усходняй Еўропы

У Мінску праходзіць канферэнцыя “Асацыяцыі хрысціянскіх дэмакратаў Усходняй Еўропы”. У ёй удзельнічаюць прадстаўнікі Арменіі, Грузіі, Малдовы, Украіны, Эстоніі, Латвіі. Сярод удзельнікаў сустрэчы такія госці, як дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны, віцэ-спікер грузінскага парламента ды інш. Пасля гэтай сустрэчы кіраўніцтва ў “Асацыяцыі хрысціянскіх дэмакратаў” на год пяройдзе да беларускай БХД. Пра гэта паведаміў сустаршыня аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павал Севярынец.

Севярынец: "Ёсць шмат чаго паказаць нашым калегам. І тое, як пачынаецца прэзідэнцкая кампанія ў Беларусі. Звярнуць увагу на тое, што мы ўжо трэці раз падаем дакументы на рэгістрацыю нашай партыі".

"Асацыяцыя хрысціянскіх дэмакратаў Усходняй Еўропы" была створаная ў мінулым годзе. Яна аб’ядноўвае хрысціянскія партыі, якія ўтварыліся ў краінах былога СССР.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі