У Мінску штомесяц адбываецца пяць забойстваў
Аб гэтым паведаміў памочнік пракурора Мінска Сяргей Балашоў.
Нягледзячы на агульнае зніжэнне колькасці зарэгістраваных злачынстваў (на 6,4%), узровень злачыннасці ў Мінску на 10 тысяч чалавек у параўнанні з іншымі рэгіёнамі краіны працягвае заставацца самым высокім — 59,7.
За першае паўгоддзе ў Мінску павялічылася на 26% колькасць зарэгістраваных забойстваў (29) і на 30,4% - пацярпелых ад іх (30). Пры гэтым пераважная большасць забойстваў (72%) здзейснена асобамі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, паведамляе “Радыё “Свабода”.