У Мінску шукаюць мільён долараў, які загадкава знік з банку

Мільён долараў шукаюць сталічныя праваахоўныя органы. Ён быў скрадзены з "Белзнешэканомбанку". Галоўнымі аб'ектамі аператыўнай распрацоўкі сталі цяпер ужо былы ўпраўляючы аддзяленнем банку і бізнэсовец, які выкарыстаў некалькі фірмаў і "кінуў" банк на вялізную суму.

Паведамляецца, што ўпраўляючы забяспечыў атрыманне крэдытаў фірмамі, плацежаздольнасць якіх выклікала відавочныя падазрэнні. Высветлілася, што некаторыя іх дакументы аказаліся несапраўднымі.

Па факце ўчыненага злачынства распачатыя некалькі крымінальных справаў. Былога ўпраўляючага падазраюць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, а некалькіх кіраўнікоў камерцыйных фірмаў - у махлярстве, паведамляе "Ежедневник".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі