У Мінску спадзяюцца, што паспеюць з дакументамі для паставак у Расію малака
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі разлічвае, што прадпрыемствы змогуць своечасова перааформіць дакументы для паставак малочнай прадукцыі ў Расію, заявіў намеснік кіраўніка Мінсельгасхарча Міхаіл Савельеў.
Каментуючы ўчорашнія заявы кіраўніка Расспажыўнагляду Генадзя Анішчанкі, Савельеў паведаміў, што малочныя прадпрыемствы Беларусі перадалі на выпрабаванні ў расійскія лабараторыі 817 проб розных найменняў прадукцыі. "Гэта поўны аб'ём тых відаў прадукцыі, якія пастаўляліся ў Расію да падпісання пратакола ад 17 чэрвеня", — цытуе словы намесніка міністра БЕЛТА.
Паводле яго слоў, ужо атрымана 171 санэпідэмзаключэнне на 185 відаў прадукцыі. Савельеў спадзяецца, што да 1 жніўня гэтую працу ўдасца паспяхова закончыць. Аднак учора Анішчанка сцвярджаў, што з 526 заявак ад беларускіх вытворцаў больш чым на 90 найменняў малочнай прадукцыі аформлена 167 заключэнняў, што складае менш чым 40% ад усіх заявак.