У Мінску стартуе ХІ Калядны хакейны турнір
Беларусь на ім прадстаўленая камандай кіраўніка краіны, у якую ўваходзяць былыя і дзеючыя прафесійныя спартсмены.
Каманды васьмі краін возьмуць удзел у Калядным міжнародным турніры аматараў хакею на прыз Аляксандра Лукашэнкі. На турніры выступяць каманды Беларусі, Германіі, Латвіі, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Расіі, Славакіі, Фінляндыі і Швейцарыі.
Беларусь будзе прадстаўленая камандай кіраўніка дзяржавы, у якую ўваходзяць як былыя, так і дзеючыя прафесійныя хакеісты. Напрыклад, нападаючы Вячаслаў Лісічкін гуляе за гродзенскі “Нёман”, форвард Максім Слыш — гулец мінскага “Юнацтва”. Абаронца Аляксандр Радзінскі выступае за жлобінскі “Металург”, а трэнер брамнікаў “Дынама-Маладзечна” Сяргей Шабанаў у гэтым сезоне двойчы выходзіў на лёд у чэмпіянаце Беларусі.
Пад нумарам 1 у камандзе гуляе Аляксандр Лукашэнка.
На папярэднім этапе турніра каманды згуляюць у двух групах:
Група А — Беларусь, Славакія, Швейцарыя, ААЭ;
Група В — Расія, Фінляндыя, Германія, Літвія.
Пераможцы груп сустрэнуцца ў фінале, а ўладальнікі другіх месцаў пазмагаюцца за бронзу.
Матчы каманд групы А пройдуць у мінскім Палацы спорту, дзе адбудзецца таксама ўрачыстая цырымонія адкрыцця. Другая чацвёрка будзе гуляць у “Чыжоўка-Арэне”, дзе пройдзе таксама матч за 3-е месца, фінал і ўрачыстая цырымонія закрыцця турніру.
Расклад матчаў:
4 студзеня
ААЭ — Швейцарыя (пачатак у 14.00)
Германія — Латвія (15.00)
Цырымонія адкрыцця турніру (18.00)
Беларусь — Славакія (19.00)
Расія — Фінляндыя (20.00);
5 студзеня
Славакія — Швейцарыя (14.00)
Фінляндыя — Латвія (16.00)
Беларусь — ААЭ (19.00)
Расія — Германія (19.00);
6 студзеня
Славакія — ААЭ (14.00)
Фінляндыя — Германія (16.00)
Швейцарыя — Беларусь (19.00)
Латвія — Расія (19.00)
7 студзеня:
матч за 3-е месца (13.00)
фінал і цырымонія закрыцця (19.00).
У папярэднія гады пераможцамі Каляднага міжнароднага турніру былі каманды Беларусі (2005, 2006, 2008-2010, 2012-2014) і Расіі (2007, 2011), нагадваюць Naviny.by
Фота: БЕЛТА