У Мінску створаны абраз з выявам ўсіх беларускіх святых

У Петрапаўлаўскай царкве ў Мінску з’явілася новы абраз. На ім паказаныя разам усе беларускія праваслаўныя святыя. Тут можна пабачыць Еўфрасінню Полацкую, Кірылу Тураўскага, Апанаса Берасцейскага (Філіповіча), Сафію Слуцкую, дзіцятка-мучаніка Гаўрылу Беластоцкага, прападобны Генадзя Магілёўскага. Агулам на абразе, створаным маладым мастаком Міхаілам Зубовічам, 59 святых і пакутнікаў.   Яшчэ ў 1984 годзе мітрапаліт Філарэт хадайнічаў да маскоўскага патрыярха аб стварэнні такога сабору. Гэта быў неабходны захад паводле традыцый Расійскай Праваслаўнай царквы. Неўзабаве дазвол з Масквы быў атрыманы. Першапачаткова сабор складаўся з 15 святых, але з цягам часу да іх дадалося яшчэ 34.

У 80-я гады пачалося стварэнне іконаў, так бы мовіць, з групавымі партрэтамі беларускіх святых. Першы такі абраз з’явіўся ў Горадні. Але абраз у Петрапаўлаўскай царкве ў Мінску — найбольш поўны паводле колькасці кананізаваных асобаў. Хаця і на ім ужо не стае трох асобаў, далучаных да ліку святых у самыя апошнія гады.

2009 год абвешчаны Беларускай Праваслаўнай царквой Годам беларускіх святых. Дарэчы, у праваслаўным календары ёсць нават Дзень беларускіх святых, які адзначаецца ў 3-ю нядзелю пасля Пяцідзесятніцы (Сёмухі).

nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі