У Мінску сышоў з рэек грузавы цягнік

11 вагонаў грузавога цягніка (3 пустых і 8 гружаных) сышло з рэек на станцыі Мінск — Сартавальны. Грузавы цягнік Маладзечна — Мінск ішоў з хуткасцю ўсяго 9 кіламетраў на гадзіну, інфармуе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Беларускай чыгункі.



Усяго ў саставе цягніка было 62 вагоны. Вядуцца аднаўленча-рамонтныя работы. Для ліквідацыі наступстваў сыходу вагонаў выкарыстоўваюцца аднаўленчыя цягнікі.



У выніку здарэння экалагічных наступстваў і пацярпелых няма. Затрымкі ў руху пасажырскіх цягнікоў не было. Інцыдэнт расследуецца. Пра характар грузу не паведамляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі