У Мінску ў аварыі пацярпелі дзве пасажыркі маршруткі
Двое пасажыраў маршрутнага таксі пацярпелі ў Мінску. Здарэнне адбылося ўвечары 24 студзеня на вуліцы Рафіева.
Кіроўца мікрааўтобуса "Форд Транзіт" не саўладаў з кіраваннем і выехаў за межы праезнай часткі. У выніку, маршрутка сутыкнулася з асвятляльнай мачтай. Дзве пасажыркі, 40 і 50 гадоў, атрымалі траўмы і з цялеснымі пашкоджаннямі былі дастаўленыя ў бальніцу, інфармуе БелаПАН.