У Мінску ў продажы заўважылі сок з літарай Z

У Мінску ў продажы заўважылі сок з літарай Z

На паліцах мінскіх крамаў заўважылі сок з літарай Z на ўпакоўцы. Выпускае яго Мінскі завод безалкагольных напояў.

Гэтая літара стала сімвалам расійскай агрэсіі ва Украіне: ёй пазначаецца расійская ваенная тэхніка. 

Але чытач "Новага часу", які працуе на заводзе, сцвярджае, што сок з такой упакоўкай быў выпушчаны задоўга да вайны. Гэта быў маркетынгавы ход — сімвал "пакалення Z".  Этыкетку ўжо змянілі, але рэшта тавару яшчэ распрадаецца. 

Гэта не першы беларускі тавар, які трапляе ў падобную сітуацыю. Раней масавае абурэнне выклікала прадукцыя фабрыкі "Спартак" з брэндам "Za Спартак". У ёй пабачылі агітацыю за расійскую агрэсію. Але выявілася, што марка была прэзентаваная яшчэ ўвосень 2021-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі