У Мінску ў сажалцы на вуліцы Касманаўтаў патануў чалавек
Нягледзячы на тое, што купальны сезон завяршыўся, людзі па-ранейшаму ідуць да вады. Днямі ў Мінску ў сажалцы на вуліцы Касманаўтаў патануў 28-гадовы малады чалавек, паведамляе агенцтва Мінск-Навіны. Ён быў нецвярозы і пасварыўся з прыяцелямі, з якімі бавіў вечар. Магчыма, малады чалавек паспрачаўся з імі, што пераплыве сажалку, бо ён кінуўся ў ваду ў спартовым касцюме і ў красоўках.
За гэтае лета ў сталічных вадаёмах патанула 62 чалавекі. Асноўнай прычынай гібелі людзей на ранейшаму застаецца купанне ў нецвярозым стане.
За гэтае лета ў сталічных вадаёмах патанула 62 чалавекі. Асноўнай прычынай гібелі людзей на ранейшаму застаецца купанне ў нецвярозым стане.