У Мінску ў соцень людзей скралі грошы з пластыкавых картак

Як паведамляе партал tut.by, на адным з банкаматаў па вуліцы Свярдлова было ўсталяванае спецыяльнае прыстасаванне — скімер, з дапамогай якога і адбыўся крадзеж сродкаў. У банках гэтую інфармацыю пацвярджаюць і абяцаюць кліентам кампенсаваць страты. Вядзецца следства.


Скімер — гэта спецыяльная накладка на клавіятуру банкамата. З яе дапамогай здымаецца інфармацыя з магнітных палосаў картак. Пасля гэтага робіцца дублікат карткі і на яго запісваюцца скрадзеныя дадзеныя. З яго дапамогай зламыснікамі здымаюцца ў банкамаце грошы. Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі