У Мінску ў выніку выбуху газу пашкоджаны шматпавярховы дом
Былі эвакуяваныя больш за 40 чалавек. На месца здарэння прыехаў выконваючы абавязкі старшыні Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, які паабяцаў, што рамонт кватэр будзе зроблены за кошт горада Бытавы газ выбухнуў у шматпавярховым доме ў цэнтры Мінску. Надзвычайнае
здарэнне адбылося каля 15 гадзінаў у суботу на вуліцы Данілы Сердзіча. Пашкоджаныя дзве кватэры,
ва ўсім пад'ездзе выбітае шкло.
Як паведамляе тэлеканал СТВ, пацярпеў адзін з жыльцоў, які быў шпіталізаваны. Выратавальнікі эвакуявалі з дома больш за 40 чалавек, адзначае БЕЛТА.
Паводле папярэдняй версіі, 30-гадовы гаспадар аднапакаёўкі перарэзаў шланг газавай пліты, кватэра напоўнілася газам, пасля чаго і адбыўся выбух. Першы нацыянальны тэлеканал паведамляе, што неабходнасці адсялення людзей няма, але ўсім дадзеная магчымасць пераехаць у часовае жыллё. Выконваючы абавязкі старшыні Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, які прыехаў на месца здарэння, адзначыў, што рамонт пацярпелых кватэр будзе зроблены за кошт горада.
Тым часам высвятляецца, што гаспадар кватэры і раней ствараў пагрозу для жыхароў дома. 13 лістапада мінулага года ён учыніў пажар у сваёй кватэры. На шчасце, тады яго хутка патушылі.
Мікалай Ладуцька заявіў, што трэба прымаць тэрміновыя захады па стварэнні адпаведнай заканадаўчай базы, каб прымусова лячыць такіх людзей. Ужо ў панядзелак Мінгарвыканкам звернецца ў гэтай справе ў Савет міністраў.
Фота — tvr.by