У Мінску ўпершыню адбудзецца кватэрны аукцыён

У Мінску 25 ліпеня ўпершыню будзе праведзены адкрыты аукцыён па продажы кватэр.  У якасці прадаўца выступіць фірма, якая з’яўляецца заказчыкам будаўніцтва шматкватэрнага дома. На продаж прапануецца 19 кватэр без аддзелкі, размешчаных у адным з дамоў па вуліцы Прытыцкага.

Гэта — адна аднапакаёўка, дзве чатырохпакаёвыя кватэры, па 8 двух- і трохпакаёвак. Пачатковы кошт лотаў устаноўлены ў беларускіх рублях у межах 886-933 долараў за квадратны метр, што прыкладна ў два разы менш за сярэднюю рынкавую цану.

Беларускі партызан

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі