У Мінску ўпершыню пройдзе міжнародны оперны форум
Ад 7 па 12 снежня на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета пройдзе Мінскі міжнародны калядны оперны форум. Па словах генеральнага дырэктара тэатра Ўладзіміра Грыдзюшка, у межах форума на сцэне тэатра пакажуць пяць спектакляў, у тым ліку тры оперы, пастаўленыя ў Беларусі. Гэта “Кармэн”, “Набука” і “Тоска”. У спектаклях разам з беларускімі салістамі будуць удзельнічаць госці з іншых краінаў. Таксама пакажуць два прывазныя спектаклі — “Травіяту” Латвійскай нацыянальнай оперы і “Севільскага цырульніка” маскоўскага тэатра Новая Опера. Завершыцца оперны форум гала-канцэртам з удзелам вядомых оперных салістаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Іспаніі і Узбекістану.
Між тым квіткі на некалькі спектакляў і на гала-канцэрт ужо распрадалі, нягледзячы на іх немалы кошт — ад 70 да 550 тысяч рублёў. Рэч у тым, што гэты Калядны оперны форум арганізуюць без спонсарскай падтрымкі, таму кошты на квіткі гэтулькі высокія, паведамляе БелаПАН.