У Мінску ўсклалі кветкі на месца гібелі Міхаэлса
Ускладанне кветак адбылося ў нядзелю на месцы гібелі ў Мінску выдатнага акцёра, рэжысёра і габрэйскага грамадскага дзеяча Саламона Міхаэлса. Ён быў забіты 13 студзеня 1948 года на лецішчы міністра МГБ БССР
Цанавы, а цела яго кінулі на рагу мінскіх вуліц Ульянаўская і
Беларуская. Загад на забойства Міхаэлса аддаў асабіста Сталін, які
запланаваў пачатак масштабнай антысеміцкай кампаніі.
У цырымоніі ўшанавання памяці Саламона Міхаэлса ў Мінску ўдзельнічалі прадстаўнікі Саюза беларускіх габрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчынаў, а таксама мемарыяльнай секцыі Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
Як паведамляе БелаПАН, цяпер рыхтуецца запыт у органы ўлады Беларусі ў справе невыканання пастановы Саўміна ад 1998 года ў справе ўшанавання памяці народнага артыста СССР.
Пра Міхаэлса сёння згадалі і ў Маскве, дзе распачаўся, прысвечаны яму міжнародны фестываль мастацтваў.