У Мінску ўзброены злачынца абрабаваў банк
Невядомы мужчына здзейсніў узброены напад на філіял “Беларусбанка” ў Мінску.
Пагражаючы касіру пісталетам, ён забраў больш за 1900 еўра, 2,2 тысячы расійскіх і 2,3 мільёны беларускіх рублёў, інфармуе БЕЛТА.
Другая касірка банка паспела націснуць трывожную кнопку, але міліцыя не паспела прыехаць своечасова, і злачынца паспеў знікнуць.
Цяпер міліцыя займаецца яго пошукам. Рабаўніку пагражае ад 6 да 15 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці.