У Мінску выкралі яшчэ аднаго апазіцыянера Яўгена Афнагеля
Невядомыя затрымалі і вывезлі за межы Мінска каардынатара грамадскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Яўгена Афнагеля. Паводле яго слоў, у нядзелю ўвечары ў яго была прызначана сустрэча ў раёне заводу "Луч".
Да Афнагеля падышлі два чалавекі ў цывільнай вопратцы, паказалі міліцэйскія пасведчанні і папрасілі паказаць заплечнік.
Нічога цікавага яны не знайшлі і сышлі. Афнагель сеў у аўтобус і даехаў да вуліцы Бялінскага, дзе на прыпынку яго запіхнулі ў белую легкавушку і павезлі. Каля 20 хвілін апазіцыянера, па яго словах, вазілі па горадзе, потым выехалі на трасу. Праз нейкі час Афнагеля высадзілі каля вёскі Жукаў Луг.
Па вяртанні ў Мінск ён звярнуўся ў міліцыю з заявай пра сваё выкраданне.
Нагадаем, напярэдадні ў суботу невядомыя выкралі лідэра "Маладога фронту" Змітра Дашкевіча. На актывіста напалі пяцёра невядомых каля яго кватэры. Дашкевіча вывелі з пад'езда і пасадзілі ў мікрааўтобус. Пяць з паловай гадзін яго вазілі, пасля чаго пакінулі ў лесе недалёка ад вёскі Антонаўка Лагойскага раёна.
БелаПАН