У Мінску высадзілі паўтара мільёна кветак, на чарзе яшчэ мільён
Паўтара мільёна кветак было высаджана ў беларускай сталіцы з пачатку траўня. Гэтую лічбу агучыла начальнік аддзела дабраўпарадкавання прадпрыемства "Мінскзеленбуд" Анжаліка Пулзанкова. Паводле яе словаў, самыя папулярныя гатункі кветак - пятуніі, тагетысы,
віёлы, розныя віды бягоній - ужо сталі звыклымі для мінчукоў. Побач з
імі сёлета ўпершыню ў горадзе з'явіліся такія расліны, як каліброхі,
дыясцыі і бідэнс.
Да сярэдзіны ліпеня плануецца высадзіць яшчэ мільён кветак, інфармуе агенцтва "Мінск-навіны".
Да сярэдзіны ліпеня плануецца высадзіць яшчэ мільён кветак, інфармуе агенцтва "Мінск-навіны".