У Мінску вызначылі восем пляцовак пад будаўніцтва новых касцёлаў

У Мінску вызначылі восем пляцовак пад будаўніцтва новых касцёлаў, паведамляе БелаПАН. На сёння ў сталіцы дзейнічае чатыры каталіцкіх храма: катэдра Найсвяцейшай Панны Марыі, Чырвоны касцёл, Кальварыйскі касцёл і касцёл Святога Роха. Сярод новых месцаў, дзе павінны з’явіцца касцёлы, — мікрараёны Серабранка і Каменная Горка. Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначае, што ў Мінску недастаткова касцёлаў, бо ўсе дзеючыя святыні знаходзяцца ў цэнтры горада, дзе вельмі мала вернікаў.

На думку архібіскупа, апошнім часам адносіны рыма-каталіцкай царквы і Беларускай дзяржавы развіваюцца. Гэта выяўляецца ў тым ліку ў тым, што дзяржава выдзяляе землі пад будаўніцтва новых храмаў. Разам з тым, цяпер вельмі складана знайсці спонсараў для фінансавання такога будаўніцтва. Таму цяпер узнік праект пераносу ў гарады некаторых старадаўніх драўляных касцёлаў ў апусцелых вёсак. Гэта дапаможа вырашыць не толькі пытанне недахопу рыма-каталіцкіх храмаў у гарадах, але і захавае шмат якія помнікі айчыннай сакральнай культуры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі