У Мінску за кратамі знаходзіцца каля 40 апазіцыянераў

У чацвер у судзе Цэнтральнага раёна сталіцы прайшлі суды над моладзевымі актывістамі, затрыманымі напярэдадні, у Дзень Салідарнасці. Франак Вячорка, Уладзімір Сяргееў, Юрась Станкевіч, Кася Галіцкая, Кацярына Краснова і Людміла Атакулава асуджаныя на 15 сутак, Максім Вянярскі і Антон Каліноўскі – на 10 сутак. Іх абвінавачвалі альбо ў лаянцы, альбо ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

Паўла Кур’яновіча
арыштавалі на 20 сутак, нібыта, за “дробнае хуліганства” і ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Цяпер на Акрэсціна знаходзіцца каля 40 апазіцыянераў. Тым часам былі затрыманыя яшчэ некалькі чалавек, а сярод іх і Зміцер Хведарук, якога жорстка збілі, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі