У Мінску за наркотыкі судзяць адразу 37 чалавек

У Мінску за наркотыкі судзяць адразу 37 чалавек

У Мінску за наркотыкі судзяць адразу 37 чалавек, інфармуе Радыё "Свабода" са спасылкай на маці аднаго з абвінавачаных. Адкрыты суд з 5 лютага праходзіць у актавай зале следчага ізалятара № 1 на Валадарскага, у закрытай установе (у Мінскім гарадскім судзе няма залы для такой колькасці абвінавачаных). Таму сваякоў туды не пускаюць.

Абвінавачаным інкрымінуюцца часткі 3 і 4 артыкула 328 КК ("выраб, распаўсюджванне, захоўванне і перавозка наркатычных рэчываў у складзе групы асоб"). Фігуранты справы адзін аднаго не ведаюць. Яны нібыта карысталіся паслугамі інтэрнэт-крамы, якую выкрыла міліцыя. Адзначаецца, што гэта пераважна маладыя людзі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі