У Мінску за рулём памёр кіроўца маршрутнага аўтобуса (фота)

54-гадоваму кіроўцу аўтобуса 19-га маршрута ("Карастаянавай — Сляпянка", належыць аўтапарку № 4 "Мінсктранса") стала кепска. У выніку, ён пратараніў прыпынак па вуліцы Арлоўскай. Работнікі "хуткай" правялі рэанімацыйныя мерапрыемствы, але выратаваць мужчыну ўжо не змаглі, ён памёр.  

Мяркуецца, што прычынай смерці стаў сардэчны прыступ, паведамляе БЕЛТА.

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі