У Мінску загарэўся дзіцячы сад
Увечары 22 сакавіка загарэўся пакой на другім паверсе дзіцячага саду па вуліцы Бурдзейнага. У мастацкай студыі, дзе звычайна займаліся маляваннем дзеці, запалаў стол. Агонь з пабітага акна пакоя ўбачыў вартаўнік, які і выклікаў выратавальнікаў. Выратавальнікі паведамілі, што ў пакоі гарэла мэбля — стол і крэселка. Непаладак у электраправодцы мастацкай студыі не было. Прычына пажару — падпал, паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси".
У дзіцячым садку лічаць, што падпаліць маглі падлеткі-хуліганы: забраліся па пажарнай лесвіцы на другі паверх, разбілі акно і падпалілі на стале малюнкі дзяцей.
Дзіцячы сад з-за пажару не зачынялі: бацькі, як і раней, прывялі 23 сакавіка дзетак у групы. У мастацкай студыі цяпер будуць рабіць рамонт: ад пажару сцены пакоя засталіся закуродымленыя.