У Мінску зарэгістравалі “Правы альянс”
17 чэрвеня ў Мінску зарэгістраваны "Правы альянс”. Кіраўнік арганізацыі кажа, што гэта адбылося без складанасцяў.
Юрась Карэтнікаў: “Мы зарэгістравалі “Правы альянс” як установу. Я б не сказаў, што былі нейкія складанасці. Проста мы рабілі ўсё згодна з літарай закону і атрымалі станоўчы вынік”.
Спадар Карэтнікаў тлумачыць свой поспех тым, што “Правы альянс” рэгістраваўся па такой форме, якая не патрабуе рэгістрацыі ў Міністэрстве юстыцыі. Спачатку была зарэгістраваная назва ў Галоўным упраўленні юстыцыі Мінгарвыканкама, а пасля адбылася рэгістрацыя ў адміністрацыі Цэнтральнага раёна.
Адзначым, што да гэтага часу “Правы альянс” дзейнічаў без рэгістрацыі цягам пяці год. За сваю мэту ён ставіць садзейнічанне пабудове моцнай і суверэннай Беларусі, прапаганду здаровага ладу жыцця і патрыятычных настрояў у грамадстве.