У Мінску затрымалі педафіла, які напаў на дзвюх дзяўчатак
Упраўленне Следчага камітэта па Мінску расследуе крымінальную справу пра гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару супраць дзвюх малалетніх дзяўчынак.
Як паведамляе БелаПАН, 4 верасня ў Партызанскім раёне сталіцы невядомы мужчына напаў на 12-гадовую і 13-гадовую дзяўчынак, якія вярталіся са школы. Пры гэтым мужчына не даў дзецям магчымасці разгледзець сябе. Адной з дзяўчынак удалося бегчы і паклікаць на дапамогу. Зламыснік уцёк. Цяпер жыццю і здароўю дзяцей нішто не пагражае.
Міліцыя выявіла асобу падазраванага на працягу сутак. Цяпер ён затрыманы.
Фота — tvoya-gazeta.com