У Мінску затрымалі топавага рэдактара Вікіпедыі
У Мінску затрыманы 56-гадовы прадпрымальнік Марк Бернштэйн. Ён вядомы ва ўсім свеце як Pessimist2006 — топавы рэдактар Вікіпедыі. З 14 чэрвеня 2008 года ён унес у розныя артыкулы больш за 200 тысяч правак.
Прычыну затрымання ў ТГ-канале, звязаным з беларускімі сілавікамі, патлумачылі так: "Гэты чалавек распаўсюджвае фэйкавыя антырасійскія матэрыялы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.