У Мінску затрыманы грамадскі актывіст Вячаслаў Сіўчык

Увечары 9 студзеня ў Мінску затрыманы грамадскі актывіст Вячаслаў Сіўчык. Па мабільным тэлефоне ён паведаміў, што гэта адбылося прыкладна ў 19.10 каля перасячэння вуліц Старажоўскай і Багдановіча.
Актывіста даставілі ва УУС Цэнтральнага раёна. Прычыны затрымання пакуль невядомыя. Нагадаем, на 10 студзеня ў Мінску запланаваная акцыя пратэсту індывідуальных прадпрымальнікаў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі