У Мінску затрыманыя актывісты "Маладога фронту"

У Мінску затрыманыя актывісты міжнароднай моладзевай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія) Мікалай Дземідзенка і Наста Палажанка. Іх абвінавачваюць у парушэнні парадка правядзення масавых мерапрыемстваў. Як паведамляе “БелаПАН”, Настя Палажанка была затрыманая раніцай 7 лістапада, калі выходзіла з дома. Мікалай Дземідзенка быў затрыманы на Плошчы Незалежнасці, недалёка ад Касцёла Св. Сымона і Алены.

Лідэр “Маладога форнта” Зміцер Дашкевіч мяркуе, што затрыманні могуць быць звязаныя з грамадскай кампаніяй “Камунізм — пад трыбунал!”, якую абвясціў “Малады форнт”. Магчыма, што Палажанка і Дземідзенка правядуць у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна ў Мінску ўсе выходныя. Суд над імі, хутчэй усяго, адбудзецца ў панядзелак, 9 лістапада, — дадаў Дашкевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі