У Мінску збілі студэнта-кітайца з гітарай

Студэнта-кітайца збілі ў Мінску ў студэнцкім гарадку філіяла БДУ. Як паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на тэлеканал ОНТ, студэнт шпіталізаваны ў бальніцу са шматлікімі траўмамі галавы.  Высветлілася, што студэнт 3-га курса факультэта радыёфізікі БДУ вяртаўся з рэпетыцыі. Ён нёс гітару і аўдыёкалонку. Да кітайца падышоў хлопец, які пачаў яго збіваць. Пасля падышоў яшчэ адзін малады чалавек, які таксама пачаў біць студэнта. Забраўшы ў кітайца рэчы, хуліганы зніклі.

Падазраваным, а гэта таксама студэнты БДУ, ужо прад'яўленае абвінавачванне па артыкуле "Разбой". Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Адзін з хлопцаў патлумачыў прычыны нападу на кітайца тым, што той паглядзеў на яго "з непавагай".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі