У Мінску збіраюцца зносіць будынак былой Нацыянальнай бібліятэкі
Будынак былой Нацыянальнай бібліятэкі, які знаходзіцца насупраць адміністрацыі прэзідэнта, плануецца знесці. На яго месцы мусіць з'явіцца адміністрацыйны будынак для размяшчэння Нацыянальнага сходу і Канстытуцыйнага суда.
Паводле словаў старшыні Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча, гэты праект выконваецца ў рамках даручэння Аляксандра Лукашэнкі.
Астаповіч лічыць, што планы зносу помніка архітэктуры эпохі канструктывізму сведчаць пра тое, што "працэс аховы гісторыка-культурнай спадчыны цалкам выйшаў з-пад дзяржаўнага і грамадскага кантролю".
БелаПАН