У Мінску здзейсніў аварыйную пасадку самалёт, які ляцеў у Маскву
На яго борце было 55 чалавек. На шчасце, пацярпелых няма.
Позна ўвечары 6 траўня ў Нацыянальным аэрапорце Мінск здзейсніў аварыйную пасадку пасажырскі самалёт "Эмбраер-175" авіякампаніі "Белавія". Ён выляцеў у Маскву, аднак ужо падчас узлёту пілоты выявілі няспраўнасць пярэдняй стойкі шасі. Яны прынялі рашэнне здзейсніць аварыйную пасадку.
Як інфармуе прэс-служба МНС, экіпажу ўдалося ўдала пасадзіць самалёт. На борце былі 51 пасажыр і 4 чальцы экіпажу. Ніхто не пацярпеў.
Пасажыры паляцелі ў расійскую сталіцу на іншым самалёце. Затрымка рэйса склала 80 хвілін.
Фота: ria.ru