У Мінску згарэў прыватны дом. Фота, відэа

Раніцай 16 красавіка ў Мінску на вуліцы Ржавецкай згарэў прыватны драўляны дом. У ім ужо ніхто не жыў, будынак мусілі знесці — побач ідзе будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў.

Ратавальнікі хутка ліквідавалі ўзгаранне. Аднак агонь паспеў часткова знішчыць драўляны будынак. Прычына пажару пакуль не вядомая, інфармуе прэс-служба МНС.

Фота, відэа: mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі