У Мінску жанчына на аўтамабілі збіла дзіцячыя арэлі
Renault Espace заехаў на дзіцячую пляцоўку. На шчасце, ніхто не пацярпеў. У жанчыны-вадзіцеля няма правоў на кіраванне аўтамабілем.
Як інфармуе сайт onliner.by, здарэнне адбылося ўчора ўвечары ў двары паміж 11-м і 13-м дамамі па вуліцы Клумава. Renault Espace спыніўся толькі, калі пратараніў дзіцячых арэлі.
Высветлілася, што аўтамабілем кіравала 35-гадовая жанчына. Інспектары ДАІ адвезлі яе на асведчанне, у яе выявілі 1,08 праміле алкаголю. Сама жанчына кажа, што яна "здымала стрэс" ужо пасля здарэння (выпіла 180 грамаў гарэлкі). Яна з'яўляецца ўладальніцай машыны, але не мае правоў на яе кіраванне, нават не вучылася ў аўташколе.
На парушальніцу складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Фота — onliner.by